Іўе
Іўе – адзін са старажытных населеых пунктаў Беларусі. Мястэчка ўзніка і развівалася ў тыя аддаеныя часы,калі беларускія землі ўваходзілі ў састаў Вялікага княства Літоўскага, аб’яднанага ў 1590 годзе на падставе Люблінскай уніі з Польшчай у адну дзяржаву пад назвай Рэчы Паспалітай. У гістарычных дакументах XVII стагоддзя мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых гістарычных крыніцах пад назвай Івь. Як адзначае вядомы спецыяліст па гісторыі беларускай тапамінікі В.А.Жучкевіч, назва Іўе – славянскага паходжання, па назве драўніннай пароды івы (вярбы). Іўе размешчана на рацэ Іўянцы. Зараз гэта пасёлак гарадского тыпу, раённы цэнтр, які мае багатую гісторыю… Ён вядомы з 1444 года,пераважна як уласнасць беларускіх магнатаў. Адзін з іх, Ян Кішка, пакінуў след у культуры тым, што тут, у Іўі, заснаваў арыянскую акадэмію, рэктарам якой у 1585 – 1593 гг.быў славуты паэт-лацініст Ян Ліцыній Намыслоўскі. Сам Ян Кішка быў высокаадукаваным чалаевкам: ён вучыўся ва універсітэтах Базеля, Цюрыха, Рыма, Неапаля, Баонні. У сваіх ўладаннях заснаваў друкарню, якая найбольш прадуктыўна працавала ў недалекім адсюь Лоску, дзе друкаваў кнігі і свае рэлігійныя трактары. Выступаў за верацярпімасць, але самхіліўся да каьвінізму. Пры ім у Іўі пабудаваны каьвінскі збор (пры якім існаваа акадэмія). Іўеўская друкарня была адной з першых на Беларусі. Цікава,што менавіта тут надрукаваная “Граматыка”Мялеція Сматрыцкага, па якой вучыліся дзеці на Украінеі ў суседняй Расіі. Урыўкі з яе друкаваў І.Капіевіч у Галандыі. Яна стала ўзорам для сербскай, балгарскай і харвацкай граматык, будучы больш як два стагоддзя адным з самых славутых падручнікаў па славянскаму мовазнаўству. Якраз у часы выйсця гэтай кнігі, з розніцай у 10 гадоў, тут быў пабудаваны кляштар бернардзінцаў (1600 год) і Петрапаўлаўскі касцел, які мае рысы барока, частка яго галоўнага фасада перабудаваная ў канцы XVIII стагоддзя. З першай паловы XVII стагоддзя тут існавалі так званыя іўеўскія сядзібы і два сады, адзін з якіх называўся “італьянскім”. Палацы былі спачатку драўляныя, пасля, асабліва ў часы, калі Іўем валодалі Агінскія (славуты род, з якога выйшлі два кампазітары), выглядалі як прыгожыя магнацкія мураваныя сядзібы, з брамай і гадзіннікам. У самім жа палацы, па апісанню, знаходзілася шмат скульптур, драўлянай разьбы. Зала, празваная “залатой”, быа абабіта скуранымі шпалерамі з залатым цісненнем. Адзін з паркаў, дзе некалі існавалі аранжарэі, млын, мураваная скарбніца, захаваўся, але патрабуе аднаўлення. У 1884 годзе ў Іўі быа пабудаваная мячэць. Мячэці раней былі ў розных частках Вяікага княства Літоўскага, ае з іх засталася адна старажытная – у Іўі. Цікавы факт з нашага сумеснага жыцця-аж да XVII стагоддзя ішлі ў мячэцях службы па вялікім князі Вітаўце, які зрабіў шмат для таго, каб мусульмане ў гэтым краі маглі спавядаць сваю веру. Іўеўская мячэць – помнік драўлянага дойлідства, пабудаваная ў канцы XIX стагоддзя; адзіная на тэрыторыі Беларусі, якая заўсёды дзейнічала і ні калі не зачынялася. У мячэці – два ўваходы. Правы – для жанчын, левы – для мужчын. За кожным уваходам – пярэдні пакой, у якой пакладзена пакінуць абутак. Алтар у храме называецца міхраб — пяцістеная прыбудова. Міхраб упрыгожаны разьбой, арабскімі надпісамі з Карана. Побач з ім знаходзіцца паліца для духоўных кніг. На сценах напісаныя арабскай вяззю вытрымкі з Карана, змешчаныя пад шклом, яны называюцца «мугірамі». Моляцца вернікі на падлозе. Імам – на мумібіре, гэта ўзвышэнне, упрыгожанае разьбянымі слупкамі і балдахінам з ісламскімі сімваламі. Намеснік імама моліцца на спецыяльным балконе ўверсе мячэці, куды можна дабрацца толькі па высокай драўлянай лесвіцы. Усё гэта адбываецца на мужчынскай палове мячэці. Жанчыны на сваёй частцы толькі чуюць як ідзе служба — у агульнай з мужчынскай паловай сцяне ёсць закрытае фіранкай акно. Жаночая частка не чым не адрозніваецца, акрамя таго, што па сваіх памерах гэтая частка менш мужчынскай. Але гэта не значыць, што жанчын менш, яны таксама моляцца, але калі не хапае месца, то падымаюцца на балкон. Цяперашні імам Іўеўскай мячэці Адам Радзецкі з'яўляецца выпускніком Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Іўе прыгожы і ўтульны гарадок, які трэба адзін раз убачыць, а потом яшчэ раз сюды вяртацца і вяртацца….  



Цикл статей:
города мира

Средняя оценка: 4.2
Голосов: 3